Адборачны тур "Славянскага базару" прайшоў у Магілёве

6 декабря 2019
Рэгіянальны адборачны тур для ўдзелу ў "Славянскім базары" прайшоў у Магілёве.  Больш  за паўсотні выканаўцаў - выхаванцы школ мастацтваў, вакальных студый - прапанавалі на суд журы па дзве кампазіцыі. Абавязковай умовай застаецца выкананне песні беларускіх аўтараў і  твора па выбары ўдзельніка. 

Эстафету адборачных тураў 10 снежня  прыме Гродна,  12 снежня  Мінская вобласць і 13 снежня  Брэст.