Адборачныя туры рэспубліканскага вакальнага конкурсу "Новыя галасы для роднай краіны"

18 февраля 2015

З 16 лютага ва ўсіх рэгіёнах Беларусі праходзяць адборачныя туры рэспубліканскага вакальнага конкурсу "Новыя галасы для роднай краіны". Конкурс адрозніваецца ад падобных тым, што ў ім удзельнічаюць непрафесійныя спевакі, прадстаўнікі працоўных прафесій, людзі з глыбінкі. Прафсаюзныя арганізацыі працоўных калектываў і ВНУ адбіраюць на конкурс сваіх дэлегатаў ва ўзросце ад 16 да 31 года. Сёння прайшоў фінал мінскага гарадскога конкурсу. Прафесійнае журы з 22 прадстаўнікоў да рэспубліканскага адбору дапусціла толькі траіх.

Эдуард Ханок, народны артыст Беларусі: "Шматлікія выканаўцы былі на такім узроўні, што я б многім прафесіяналам параіў бы ў іх павучыцца. Адгэтуль усё расце - і з глыбінкі, і з Мінска".

Фіналісты рэспубліканскага адбору на працягу двух тыдняў будуць займацца з прафесійнымі педагогамі, прымуць удзел у канцэртах і прэзентуюць фінальную шоу-праграму. Белтэлерадыёкампанія, Міністэрства культуры і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі выступілі арганізатарамі рэспубліканскага конкурсу.