Ад Брэста да Полацка. Праваслаўныя Беларусі адправіліся ў вялікі хрэсны ход

2 августа 2019

Ад Брэста да Полацка пешшу. Праваслаўныя Беларусі сёння адправіліся ў вялікі хрэсны ход. На падарожжа іх благаславілі спецыяльным набажэнствам у Свята-Афанасьеўскім мужчынскім манастыры, затым паломнікі пайшлі па вуліцах Брэста. Усяго ім трэба пераадолець 620 кіламетраў па святых месцах. У розных населеных пунктах да іх будуць далучацца вернікі. У складзе калоны, якая выйшла з Брэста, больш за 40 чалавек. Самаму малодшаму ўсяго пяць месяцаў. Завершыцца хрэсны ход 6 верасня ў Полацкім Спаса-Еўфрасініеўскім манастыры.