Ад Беларусі да Эквадора. Гасцей фестывалю традыцыйнай культуры сабраў Браслаў

5 июня 2019

А на міжнароднае свята традыцыйнай культуры "Браслаўскія зарніцы" прыехала больш за тысячу гасцей. Спевакі, музыканты і танцоры з сямі краін свету сабраліся ў азёрным краі, каб здзівіць сваім майстэрствам. Мерапрыемства хоць і традыцыйнай культуры, але знайшлося месца і экзотыцы. Дабраліся госці з Эквадора. Канцэртныя праграмы ў аграгарадках, свята сярэднявечнай культуры і сямейныя гулянні - гэта толькі малая частка "зарнічнай" праграмы. Цэнтральнай жа падзеяй стала шэсце гасцей па вуліцах Браслава і харавы агляд-конкурс.

"Браслаўскія зарніцы" - культавае свята, якое вядзе свой пачатак з савецкіх часоў. Сёлета "Зарніцам" споўнілася 52 гады.