Асабліва горача за Лізу Міснікову хварэлі ў Мінску

25 ноября 2019
Асабліва горача за Лізу Міснікову хварэлі дома. У Мінску нашага дэлегата на дзіцячым "Еўрабачанні" падтрымлівала яе вакальная сям'я - калегі па студыі. Дзеці і выкладчыкі сабраліся разам, каб паглядзець трансляцыю.

Эмоцыі тых, хто хваляваўся за краіну ля экранаў тэлевізараў, - у рэпартажы Ніны Мажэйкі.

Сапраўды хварэлі за Лізу Міснікову дома, у роднай студыі нашай прадстаўніцы на дзіцячым "Еўрабачанні". Такія зборы ўжо традыцыя -  чацвёрты раз тут падтрымліваюць сваіх выхаванцаў.  Адсюль выйшлі Руслан Асланаў, Хелена Мерааі, Даніэль Ястрэмскі. А зараз ля мікрафона на галоўнай еўрасцэне ў Глівіцэ - і Ліза Міснікова. 

Урбаністычны стыль і груў па-беларуску зацанілі ў Еўропе. На "попельнай" мове загаварылі нават замежныя блогеры.  І, вядома, у Мінску словы "попельнай" песні вывучылі яшчэ да таго, як гарбата на балконе пакрылася лёдам.  Хоць і па той бок экрана гэтыя хлопцы і дзяўчаты - вакальная сям'я артысткі і галоўныя крытыкі. Таму нумар глядзяць уважліва. Разбіраюць дэталі. Але тут былі салідарныя і аднадушныя. 

Паводле традыцыі ацэнкі за выступленне выстаўлялі журы і тэлегледачы. Для зручнасці апошніх на афіцыйным сайце дзіцячага "Еўрабачання" напярэдадні конкурсу адкрылася анлайн-галасаванне. Фаварытамі аўдыторыя магла выбраць адразу некалькіх артыстаў. 

Збор галасоў анлайн - рэч вельмі зручная. Галасавалі з розных мабільных прылад да і падчас шоу. Падтрымаць можна было нават сваю краіну. Адзінае абмежаванне па часе - усяго 15 хвілін падчас конкурсу. Але мне здаецца, усе паспелі - так. Усе паспелі аддаць голас за Лізу Міснікову.  Хвіліны ішлі як быццам ірваныя. Галасы тэлегледачоў сталі вызначальнымі. Менавіта іх рашэнне ў суме балаў справакавала галоўную інтрыгу конкурсу. 

У пяцёрцы фаварытаў апынуліся краіна-гаспадыня, Нідэрланды, Іспанія, Францыя і Казахстан. І ўсё ж хрустальны мікрафон дастаўся Польшчы. Мы ж падтрымалі свой рэйтынг у выніковай табліцы мінулага года - 11 месца. Нягледзячы на тое, што Беларусі не ўдалося ўвайсці ў топ-10, Ліза Міснікова і ўся каманда як мінімум заваявалі еўрапейскую публіку і як максімум устойліва вытрымалі выпрабаванне еўрасцэнай Расфарбавалі шоу.