Аркестр музыкантаў-віртуозаў Беларусі выступіць на адной з лепшых сцэн свету

19 сентября 2013

Упершыню цэлы аркестр музыкантаў-віртуозаў Беларусі выступіць на адной з лепшых сцэн свету. Сёння ў Маскоўскай кансерваторыі імя Чайкоўскага студэнты, аспіранты Беларускай акадэміі музыкі выканаюць новую праграму. Яны збіраюцца здзівіць сваёй інтэрпрэтацыяй уверцюры Чайкоўскага Рамеа і Джульета, цымбальнай феерыяй і ігрой на акадэмічным рарытэце - скрыпцы работы Андрэа Гварнеры. Так беларусы ўключаюцца ў парад сімфанічных аркестраў, прымеркаваны да 150-годдзя з заснавання найстарэйшай кансерваторыі Расіі.