Аркестр Крымера сыграе сёння ноччу на станцыі метро "Пятроўшчына"

5 октября 2019

Сёння ў 11 вечара закрыецца станцыя метро "Пятроўшчына". Там платформу перафарматуюць у партэр для 400 гледачоў Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета. Квіткі на начное выступленне раскупілі менш чым за гадзіну. На сцэне сыграе East-West Chamber Orchestra  пад кіраўніцтвам Расціслава Крымера.
Акцэнт  на мадэльным подыуме. Вядучыя дызайнеры Беларусі прадэманструюць калекцыі новага сезона, а прадэфілююць у іх "Міс Беларусь" розных гадоў. 

Убачыць фешэн-шоу пад жывую музыку зможаце і вы. Паказ  на тэлеканале "Беларусь 3"  19 кастрычніка ў вячэрнім прайм-тайме.