Аркестр гімназіі-каледжа пры Акадэміі музыкі адправіўся ў Бельгію

5 сентября 2017

З замежных гастроляў пачынае навучальны год аркестр гімназіі-каледжа пры Акадэміі музыкі. Юныя выканаўцы - каля 20-ці чалавек - адправіліся ў Бельгію. Канцэрты пройдуць у трох прэстыжных аўдыторыях: у Каралеўскай кансерваторыі, зале Еўрапарламента і на сцэне Каралеўскай кансерваторыі горада Гент.

Калектыў неаднаразова ўдзельнічаў у міжнародных праектах і з'яўляецца візітнай карткай нашай краіны. Яго стваральнік - заслужаны артыст Беларусі, віяланчэліст і педагог Уладзімір Перлін . У склад аркестра ўваходзяць маладыя музыканты, якія неаднаразова адзначаліся Спецфондам Прэзідэнта, лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.