Аркестр Белтэлерадыёкампаніі падвядзе вынікі міжнароднага майстар-класа-конкурсу "Зімовыя мроі"

22 января 2019

Ад Rammstein да лацінаамерыканскіх рытмаў! Сёння Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі падвядзе вынікі міжнароднага майстар-класа-конкурсу "Зімовыя мроі". Некалькі дзён 12 паўпрафесійных дырыжораў з Іспаніі, Мексікі, Калумбіі, Італіі пад кіраўніцтвам выкладчыкаў з Парагвая і Венесуэлы кіравалі нашым музычным калектывам. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ўвечар у Вялікай студыі Дома радыё. Пераможца будзе запрошаны для сумеснага канцэрта з нашым калектывам. Адразу па завяршэнні майстар-класа-конкурсу ў планах у нашага сімфанічнага калектыву запіс літургічнай праграмы з дырыжорам аднаго з кафедральных касцёлаў Іспаніі.