Арыгінальныя версіі выканання гімна Беларусі прагучалі ў студыі Першага канала Беларускага радыё

28 марта 2017

Арыгінальныя версіі выканання гімна нашай краіны сёння гучалі ў студыі Першага канала Беларускага радыё. Тут стартаваў першы этап праслухоўвання конкурсу "Слаўся зямлі нашай светлае імя!". Усяго ў рэдакцыю заяўкі на выкананне даслалі каля 1700 вакалістаў - гэта прадстаўнікі ўсіх абласцей, вайскоўцы і курсанты, навучэнцы сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, прафесіяналы і аматары ўсіх узростаў. Старшынёй журы стаў паэт, аўтар легендарнага тэксту дзяржаўнага музычнага сімвала Беларусі Уладзімір Карызна. Калісьці менавіта тут, на Чырвонай, у Доме радыё, і было запісана эталоннае гучанне гімна.

Адзначым, фінал маштабнага конкурсу пройдзе ў маі, у Дзень Дзяржаўнага герба і флага Беларусі.