Арыгінальную тэхніку вышыўкі засвойваюць у Старых Дарогах

7 октября 2020

Мікс скандзінаўскага хардангера і беларускага процяга - такую тэхніку вышыўкі засвойваюць у Старых Дарогах. Наталля Бардзілоўская пабывала ў майстроў і ўпэўнілася: ноу-хау малюнак не адзіная вартасць мясцовага Цэнтра творчасці.

Алеся Карбалевіч, захавальніца ўнікальнай мясцовай тэхнікі: "Вышыванню процягам - некалькі стагоддзяў. Усе аўтэнтычныя кашулі і рушнікі Старадарожжа аздоблены менавіта гэтым, акуратным і абсалютна ўніверсальным арнаментам, які дазваляў адну і тую ж рэч насіць на два бакі – левы і правы. Такую арыгінальнасць і практычнасць ацанілі і сучаснікі. Сёння ў сувенірнай лаўцы тутэйшага Цэнтра рамёстваў такія вырабы дастаткова запатрабаваныя: сурвэткі, абрусы, накідкі на падушкі, сукенкі і фартухі – усё, што заўгодна вышыванае процягам".


Спалучыць старадарожскі процяг і нарвежскі хардангер - прыдумка Надзеі Емяльянавай. Майстрыха са стажам засвоіла ўсе вядомыя тэхнікі беларускай вышыўкі. Вырашыла праэксперыментаваць. Канстатуе - сакрэты рукадзельніц ф'ёрдаў вельмі падобныя на нашы - нарвежкі таксама вышывалі па льне ільнянымі ніткамі, імкнуліся да ажурнасці ўзора, аздаблялі хардангерам кухонныя рэчы, пасцельную бялізну, а таксама – адзенне.

Народны аматарскі калектыў "Спадчына" адраджае аўтэнтычныя рамёствы

У народным клубе "Спадчына" займаюцца 30 майстроў. Людзі падтрымліваюць і развіваюць розныя віды рамёстваў, ствараюць узоры вышыўкі, робяць сувеніры з саломкі і лялькі, ствараюць знакамітыя рухаўскія дываны. Дываны з саламянымі ўзорамі ў статусе прадметаў гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі таксама ўключаны ў спіс нематэрыяльнай сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Былі вельмі папулярнымі ў сярэдзіне мінулага стагоддзя – кожная хата лічылася моднай з такім аздабленнем. Рухаўскія дываны - ад назвы вёскі Рухава. Самая знакамітая вытворца брэнда - Марыя Русаковіч, дагэтуль робіць дываны і перадае рамяство моладзі.
Клуб майстроў "Спадчына" носіць ганаровае званне "народны аматарскі калектыў". На яго рахунку – удзел у раённых і абласных выставах і кірмашах. Перамогі ў шматлікіх творчых конкурсах.