Арганізатары агучылі, якім будзе напаўненне 25-га "Славянскага базару ў Віцебску"

20 апреля 2016

Зоркі першай велічыні, 8-гадзінны паэтычны марафон, арыгіналы Шагала, якіх яшчэ не бачыла Беларусь, і аэрастаты ў небе. Якім будзе напаўненне юбілейнага 25-га "Славянскага базару ў Віцебску" - агучылі арганізатары. У праграме форуму - больш за сотню праектаў. 16 тысяч білетаў ужо распрададзены ў касах Віцебска і праз Інтэрнэт.

Свята арганізатары абяцаюць не толькі ў канцэртных залах, але і на вуліцах горада. Фэст "На сямі вятрах" збярэ прадстаўнікоў вулічнага мастацтва. У дні "Славянскага базару" пройдзе некалькі мастацкіх выстаў. Упершыню ў Беларусь прыедуць арыгіналы Шагала "Чорныя палюбоўнікі" і "Купанне дзіцяці" са збору Пскоўскага дзяржаўнага мастацкага музея.

25-ы Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 14 па 18 ліпеня. Летась на форуме пабывалі артысты больш як з 40 краін.