Арганізатары "Еўрабачання" ва Украіне распавялі пра тэхнічную гатовасць

17 апреля 2017

Да старту рэпетыцый на сцэне "Еўрабачання" застаецца роўна два тыдні. Арганізатары шоу ва Украіне распавялі пра тэхнічную гатовасць. Каманда Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза ўжо завяршае абсталяванне Міжнароднага выставачнага цэнтра ў Кіеве. Вышыня сцэны - 40 метраў, шырыня - каля 70. На пляцоўцы ўсталявалі амаль 2 000 светлавых прыбораў, больш за тысячу квадратных метраў святлодыёдных экранаў, уключаючы вялікую відэасцяну ззаду, і вялізную лічбавую падлогу. Тэхнічны дырэктар заявіў аб сусветнай прэм'еры новай светлавой сістэмы. А галоўнай адметнасцю на сцэне стане своеасаблівая жырандоля, якая складаецца з сямі пластоў светлавых прыбораў. 

Трансляваць "Еўрабачанне" з 9 па 13 мая будуць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама на сайце tvr.by.