Арганізатары джазавых вечароў ля ратушы сёлета падрыхтавалі абсалютна новую канцэпцыю

13 июня 2018

Прама з балкона гарадской ратушы беларускім меламанам паведамілі пра будучы старт 6-га сезона джазавых вечароў ля ратушы. Сёлета арганізатары фестывалю падрыхтавалі абсалютна новую канцэпцыю. Кожны канцэрт знакамітыя джазмены адыграюць у пэўнай тэматыцы. У першы вечар прагучыць лацінаамерыканскі джаз. Фестываль адкрые ўзыходзячая джазавая зорка Беларусі - 12 гадовы трамбаніст Ілья Кісялёў.