Папараць-кветка знойдзеная. Прычым, зусім не біёлагамі, метафізікамі або рамантычнымі маладымі людзьмі ў пошуках шчасця цёмнай ліпеньскай ноччу… Беларускімі культуролагамі, мастацтвазнаўцамі і чыноўнікамі. Экспедыцыю па культурны брэнд падрыхтавалі функцыянеры Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Аб матэрыялізацыі паэтызаванага брэнда - Яўген Пуставой.
Папараць-кветка ўжо знойдзеная. Знаходзіцца ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце. З 34 адзінак міфічнага сімвала шчасця менавіта гэты пойдзе ў прамысловую вытворчасць. Гэта і будзе брэндам галоўнага летняга свята, а з 2010 года не толькі народнага календара беларусаў.
Брэнд для міжнароднай урачыстасці Купалле. Александрыя збірае сяброў згуртаваў беларускіх умельцаў у аднайменным конкурсе. Практычнасці ад паэтызаваных сувеніраў чакае і арганізатар пошуку купальскіх брэндаў. У гісторыі Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ўпершыню такі конкурс. Цэннік гэтага сувеніра бюджэтны - 100 тысяч рублёў. У дзесяць разоў большы за самы танны. І амаль у столькі ж меншы за самы дарагі. Апавяшчаючы вынікі конкурсу, высокі чыноўнік ад культуры вытрымаў творчую пазіцыю. Пажартаваў: маўляў, усе сёння знайшлі сваю папараць-кветку.
Са 136 прац сувеніры ад практычных да сімвалічных. Ад аўтэнтычных да хай-тэк. Самы доўгі дзень года некаторыя вырашылі нават заканекціць з чахлом для гаджэтаў. Але ў цэлым формы адпавядалі ідэалогіі зместу. Сонца на зубры. Родныя матывы ў гліне. Амаль кожны трэці сувенір у саломе. Матэрыялы нават з пахам Беларусі.














