Вызначаныя першыя фіналісты народнага шоу "Я магу!"

31 января 2015

Сталі вядомыя імёны фіналістаў першага паўфіналу буйнамаштабнага народнага шоу "Я магу!". Шчасліўчыкамі сталі Лізавета Панасюк з Брэста і Дамініка Панцялеева з Бабруйска. 

Згодна з правіламі конкурсу "Я магу!", члены журы свой выбар рабілі на здымках паўфінальных шоу, таму імя фаварыта ад журы - Лізаветы Панасюк - было вядомае яшчэ 15 студзеня.

Сёння са сваімі перавагамі пасродкам тэлефоннага і СМС-галасавання вызначыліся тэлегледачы "Беларусь 1", сярод якіх, безумоўна, групы падтрымкі нашых удзельнікаў, іх родныя, блізкія, сябры, суседзі, землякі…

Паводле вынікаў галасавання, за ходам якога ў рэжыме online можна было назіраць на сайце медыяхолдынга tvr.by, абсалютным лідарам стала 3-гадовая акрабатка з Бабруйска Дамініка Панцялеева. За самую маленькую ўдзельніцу народнага шоу "Я магу!" прагаласавалі 3982 чалавекі. У галасаванні прынялі ўдзел 18081 чалавек.