Вызначаны галоўныя прэтэндэнты на прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне культуры і мастацтва

24 июля 2013
Тры прызёры атрымаюць па 5 мільёнаў расійскіх рублёў. Сярод 11 кандыдатаў - тры прадстаўляюць нашу краіну. Расіяне ў Маскве ўжо атрымалі свае дыпломы намінантаў, беларусам іх уручаць у Мінску.

Першапачаткова ў пашыраным спісе прэтэндэнтаў на саюзную прэмію значылася 22 чалавекі і творчыя калектывы. На другім этапе іх колькасць скарацілася да 11-ці - менавіта яны атрымалі сёння дыпломы намінантаў. Далей камісія вызначыць трох пераможцаў.

Гэту прэмію зрабілі непадзельнай. Гэта значыць, што яна не дзеліцца па нацыянальным, прафесійным або ўзроставым крытэрыі. Галоўнае - мастацкая каштоўнасць і ўклад у развіццё саюзных адносін. Што цалкам не спрашчае работу экспертнага савета.

У шорт-лісце - 9 расіянаў. Творчы дуэт дырыжора Юрыя Башмета і кампазітара Уладзіміра Бяляева. Літаратары Уладзіслаў Арцёмаў - перакладчык Ставера і Караткевіча, Мікалай Траццякоў і Барыс Косцін. Кампазітар Сяргей Цярханаў, мастацтвазнаўца Інэса Слюнькова - аўтар кніг аб гісторыі беларускай архітэктуры. Беларуска-расійскі калектыў - мастакі, аўтары знакамітых паўлапасадскіх хустак. І патрыярх сцэны Уладзімір Зельдзін. У 98 гадоў ён не адмовіўся ад служэння культуры.

Беларусь прадстаўлена трыма намінантамі. Дырыжор Міхаіл Дрынеўскі, скульптар Іван Міско, мастак Гаўрыла Вашчанка свае дыпломы атрымаюць у Мінску.

Эксперты, дарэчы, гавораць, што сёлета выбар лепшых даволі складаны. На вызначэнне пераможцаў у камісіі Саюзнай дзяржавы ёсць каля 2 месяцаў. У верасні павінны быць вызначаны ўладальнікі прэміі 5 млн рублёў. Уручэнне прэмій па традыцыі пройдзе ў рамках Славянскага базару ў Віцебску.