Вызначаныя фіналісты нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2018"

11 января 2018

Галоўная музычная інтрыга дня - толькі што журы нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2018" вызначыла фіналістаў праекта.

За пуцёўку на міжнародны песенны конкурс у Лісабон пазмагаюцца 11 прэтэндэнтаў.

Іх імёны:

1. ALEN HIT, "I don't сare"

2. Adagio, "Ты і я"

3. Lexy, "Ain't you"

4. Соф'я Лапіна, "Gravity"

5. Napoli, "Chasing rushes"

6. Alekseev, "Forever"

7. Анастасія Малашкевіч, "World on fire"

8. Гюнеш, "I won't cry"

9. Кірыл Гуд, "Deja Vu"

10. Радыёхваля, "Subway lines"

11. Shuma, "Хмаркі"

Нагадаем, сёння ў Белтэлерадыёкампаніі адбылося праслухоўванне. Каля сотні артыстаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Вялікабрытаніі прапанавалі свае кампазіцыі на суд журы. Сайт медыяхолдынга вёў прамую трансляцыю праслухоўвання. Толькі на www.tvr.by за першым этапам нацыянальнага адбору сачылі 10 тысяч гледачоў, на YouTube - на некалькі дзясяткаў тысяч больш.

Ужо ў аўторак фіналісты вызначацца, у якім парадку выходзіць на сцэну. Апоўдні ў Белтэлерадыёкампаніі адбудзецца жараб'ёўка. Само ж фінальнае шоу запланавана на 16 лютага. У прамым эфіры гледачы і журы выберуць пераможца праекта, які прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні-2018".