Вызначана першая дзясятка фіналістаў "Еўрабачання-2018"

9 мая 2018
Першы паўфінал адбыўся ў Лісабоне, Партугалія. У ім выступіў прадстаўнік Беларусі ALEKSEEV. Прамую трансляцыю шоу вялі тэлеканалы "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24".

Па выніках галасавання першага паўфіналу ў фінал выйшлі 10 краін: Аўстрыя, Эстонія, Кіпр, Літва, Ізраіль, Чэхія, Балгарыя, Албанія, Фінляндыя, Ірландыя.
Другі паўфінал "Еўрабачання-2018" адбудзецца ў чацвер 10 мая, пачатак трансляцыі ў 22:00 на тэлеканале "Беларусь 1" і спадарожнікавым "Беларусь 24". Фінал "Еўрабачання-2018" пройдзе 12 мая.