Вызначана дата Еўрабачання-2014

8 июля 2013

Яно пройдзе ў Даніі 6-10 мая. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце форуму. Паўфіналы адбудуцца 6-га і 8-га мая, фінал 10-га. Канчатковае рашэнне адносна гарадоў, дзе пройдзе Еўрабачанне, будзе прынятае да канца лета. Нагадаем, Данія атрымала права прымаць Еўрабачанне дзякуючы перамозе сваёй прадстаўніцы Эмілі дэ Форэст. У шведскім Мальмё песня Толькі слёзы ў яе выкананні была прызнаная лепшай.