Вызначаны склад журы нацыянальнага адбору на Еўрабачанне

15 ноября 2013

Свой удзел у працы пацвердзілі кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька, народныя артысты Беларусі Васіль Раінчык і Аляксандр Ціхановіч, заслужаная артыстка Алёна Ланская і харэограф Аляксандр Мяжэнны. Да 24 лістапада заяўкі могуць падаць выканаўцы старэйшыя за 16 гадоў. Да 29 лістапада прафесійнае журы правядзе праслухоўванне ўдзельнікаў і вызначыць не больш як 15 фіналістаў. Фінал адбору пройдзе ў студзені ў прамым эфіры тэлеканала Беларусь 1, дзе і стане вядомы прадстаўнік нашай краіны на Еўрабачанні-2014 у Капенгагене.