Оперы вялікага Расіні ў выкананні Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі

13 декабря 2018

Музычны эксперымент беларуска-італьянскага тандэму прапануюць сёння на сцэне Акадэміі музыкі. Оперы вялікага Расіні ў выкананні Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Калектыў упершыню сыграе пад кіраўніцтвам выпускніцы Міланскай кансерваторыі Беатрычэ Венецы. Канцэрт прысвечаны 150-годдзю са дня смерці італьянскага Моцарта.

Акрамя сумеснага выступлення з аркестрам Беатрычэ правяла майстар-класы для студэнтаў Акадэміі музыкі. У 26 гадоў Венецы стала запрошаным дырыжорам аднаго з найбуйнейшых оперных урачыстасцяў свету - фестывалю Пучыні ў Торэ-дэль-Лага. Уладальнік вышэйшай узнагароды за папулярызацыю італьянскай культуры імя Фабрыяна Беатрычэ ўваходзіць у топ-100 паспяховай моладзі паводле версіі італьянскага Forbes.