Оперны спявак Дзмітрый Хварастоўскі адзначае юбілей

16 октября 2017

Народнаму артысту Расіі сёння спаўняецца 55 гадоў. Папулярнасць Хварастоўскаму прынесла перамога на конкурсе "Спявак свету" ў Кардыфе. За сваю кар'еру Дзмітрый выступаў на сцэне лепшых сусветных оперных тэатраў - такіх, як Метраполітэн-апера ў Нью-Ёрку, Каралеўскі тэатр у Ковент-Гардэне ў Лондане, Лірык-апера ў Чыкага, Ла Скала ў Мілане і Парыжская опера. Адзначаць свята артыст плануе ў сваім лонданскім доме разам з сям'ёй. З 55-годдзем Дзмітрыя Хварастоўскага павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.