Анлайн-марафон прадзюсарскага цэнтра «СПАМАШ» сабраў амаль 41 тысячу рублёў

3 мая 2020
Рэкордныя 12 з паловай канцэртных гадзін і амаль 41 тысяча беларускіх рублёў. Такія вынікі другога анлайн-марафона ў падтрымку беларускіх медпрацаўнікоў. Нагадаем, 24 красавіка тры дзясяткі артыстаў давалі YouTube-канцэрт са студыі прадзюсарскага цэнтра "СПАМАШ". На працягу дня ішоў збор сродкаў на дабрачынны рахунак Віцебскай абласной клінічнай бальніцы. Усяго ў рэжыме анлайн да канцэрта далучыліся 250 тысяч чалавек. Падтрымалі Віцебск у барацьбе з пандэміяй з розных краін свету. На прамую сувязь выйшлі і замежныя медыя-персоны, якія часта гасцююць на "Славянскім базары". 


Трэці анлайн-марафон пройдзе 8 мая


Зараз арганізатары рыхтуюць трэці анлайн-марафон. Ён пройдзе напярэдадні Дня Перамогі. Дапамога будзе накіравана 10-й клінічнай бальніцы Мінска.