Анлайн-гасцёўню Белтэлерадыёкампаніі наведаў Аляксандр Мінёнак

29 августа 2016

Першыя эмоцыі і шок ад перамогі на нацыянальным адборачным туры на дзіцячае "Еўрабачанне" змяніліся шэрагам інтэрв'ю. Сёння анлайн-гасцёўню Белтэлерадыёкампаніі наведаў наш прадстаўнік на міжнародным конкурсе Аляксандр Мінёнак.

Аляксандр рызыкнуў і перамог. У лістападзе ён адправіцца на Мальту. Таленавіты малады выканаўца адказаў на шматлікія пытанні сваіх прыхільнікаў і падзяліўся планамі па ўдасканаленні нумара і песні " Музыка маіх перамог".

У планах у Аляксандра і здымкі кліпа. Разгорнутае інтэрв'ю і відэаверсію анлайн-канферэнцыі глядзіце на сайце tvr.by