Анлайн фільм-опера "Дрыгва" - да 90-годдзя з дня нараджэння залатога баса Беларусі Віктара Чарнабаева

15 мая 2020

Фільм-оперу "У пушчах Палесся" з фондаў БТ пакажуць у Сетцы 

Белтэлерадыёкампанія пакажа анлайн фільм-оперу паводле аповесці Коласа "Дрыгва" - да 90-годдзя з дня нараджэння залатога баса Беларусі Віктара Чарнабаева. Спявак нарадзіўся ў Наварасійску, але стаў адным з самых вядомых галасоў нашай краіны. Яго голас агучыў на сцэне Вялікага тэатра больш за сотню роляў. Гэтай сцэнічнай пляцоўцы артыст служыў больш як паўстагоддзя. Пачатак трансляцыі сёння ў 16 гадзін у супольнасці залаты фонд БТ у "ВКонтакте" і Facebook.