Яны захавалі танцавальныя традыцыі Беларусі. "Харошкам" - 45 гадоў

15 января 2019

Яны захавалі танцавальныя традыцыі краіны і ператварылі іх у культурны код нацыі. "Харошкам" - 45 гадоў. Пад кіраўніцтвам народнай артысткі Беларусі Валянціны Гаявой заслужаны харэаграфічны калектыў стварае спектаклі на мове танца з пачатку 70-х.

Несмяротныя "Кужалёк", "Каляда", лявоніха ў выкананні шасці дзясяткаў прафесіяналаў. І штораз у суправаджэнні аркестра. Мала хто ведае, але танцавальная гісторыя калектыву пачалася на магілёўскіх падмостках.

Сёння танцавальны брэнд Беларусі адкрыў свой юбілейны сезон. На сцэне Белдзяржфілармоніі ўпершыню сумясцілі дзве легендарныя праграмы ансамбля: "Зімачку" і "Полацкі сшытак".