Алегу Басілашвілі - 85!

26 сентября 2019

Сёння юбілей адзначае Алег Басілашвілі. Народнаму артысту СССР - 85. З днём нараджэння акцёра тэатра і кіно павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Выпускнік Маскоўскага Мастацкага тэатра пачынаў сваю кар'еру з падмосткаў Ленінградскага тэатра імя Ленінскага камсамола. А з 59-га года адданы сцэне Вялікага драмтэатра імя Таўстаногава. Усесаюзную вядомасць артысту прынеслі работы ў кіно: гледачы ведаюць яго як Самахвалава са "Службовага рамана", Бузыкіна з "Восеньскага марафону" і Платона Рабініна з "Вакзала для дваіх". Народны артыст СССР зняўся больш як у сямі дзясятках карцін. Алег Басілашвілі працягвае працаваць у тэатры. На роднай сцэне спецыяльна да юбілею запланаваны шэраг спектакляў.