Алег Молчан удастоены ўзнагароды за развіццё аўтарскага права

9 декабря 2019
Узнагарода Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці прысуджана Алегу Молчану. У верасні кіраўніцтва нашага Нацыянальнага цэнтра  прадставіла кандыдатуру кампазітара да прэміі "За міжнародныя поспехі ў развіцці аўтарскага права". У кастрычніку, калі Алег Молчан знаходзіўся на лячэнні,  рашэнне было зацверджана на міжнародным узроўні. Вядомы кампазітар-песеннік,  аўтар кампазіцый для ансамбля "Пясняры" і хітоў "Чыстага голасу", Ядвігі Паплаўскай, Ірыны Відавай  быў многія гады абаронцам аўтарскіх правоў і  прадстаўляў інтарэсы меладыстаў. А з 2018 года ўзначальваў Еўразійскую канфедэрацыю таварыстваў праваўладальнікаў.