Алег Лукашэвіч і Аляксандр Аляксееў прэзентавалі новую фотавыставу

21 марта 2016

Алег Лукашэвіч і Аляксандр Аляксееў, аўтары маштабнага мастацкага праекта пад назвай "Спадчына Беларусі", што дэманструе гістарычную і культурную спадчыну нашай краіны, прэзентавалі новую фотавыставу ў Міністэрстве замежных спраў.

Месца для экспазіцыі некалькіх дзясяткаў фоторабот выбрана невыпадкова - менавіта ў МЗС больш як дзесяць гадоў таму стартаваў першы вернісаж маладых мастакоў і журналістаў. Фотаработы з выявамі замкаў і храмаў, манастыроў, сядзіб і брамаў - вынік іх творчых экспедыцый па ўсёй Беларусі. Вялікая частка здымкаў засяроджаная ў кнігах-альбомах. Нядаўна ў Нацыянальным гістарычным музеі аўтары прэзентавалі свой чацвёрты па ліку зборнік. На сённяшняй жа сустрэчы Лукашэвіч і Аляксееў падкрэслілі: іх праект разлічаны на міжнародную аўдыторыю і закліканы адкрываць гледачам і чытачам розных краін прыгажосць Беларусі і самабытнасць яе архітэктурных помнікаў.

Алег Лукашэвіч, аўтар праекта "Спадчына Беларусі": "Гледзячы на спадчыну Беларусі, мы можам ганарыцца, што столькі зроблена дзяржавай, што столькі адноўлена помнікаў. У 2003 годзе мы не маглі ўявіць, што будуць адноўленыя палацы ў Нясвіжы і Міры, у Гомелі. І гэта ўсё на карысць нашай спадчыны".

Новую, нядаўна выдадзеную манаграфію "Спадчына Беларусі" аўтары ўрачыста ўручылі ў якасці падарунка Міністэрству замежных спраў. Атмасферу выставы, што распавядае пра гістарычнае мінулае Беларусі, падтрымалі і музыкантыі, якія суправаджалі вернісаж выкананнем "Полацкага сшытка".