Аксана Волкава і Ілья Сільчукоў праспяваюць у эфіры "Беларусь 3"

5 июля 2020
Вядучыя оперныя салісты Вялікага тэатра Беларусі  Аксана Волкава і Ілья Сільчукоў  праспяваюць у эфіры "Беларусь 3”. Рэжысёрская каманда тэлеканала запісала музычны падарунак ад галоўных меца-сапрана і барытону краіны ў лямпавай атмасферы, без наведвальнікаў у глядзельнай зале. Канцэрт "Вечар рамансаў Чайкоўскага і Рахманінава" гледачы пачуюць напярэдадні адкрыцця 88-га тэатральнага сезона ў верасні. За датай эфіру сачыце на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі tvr.by.