Каля 700 прасаў з усяго свету у сталіцы

7 февраля 2020
Рарытэтныя прасы з усяго свету ў сталіцы. Тэматычны музей размясціўся ў Траецкім прадмесці. Там экспануецца  больш за 700 прадметаў. Сярод іх  "валька", "рубель", газавыя і парафінавыя і нават  прасы з "душой". Ёсць і спецыяльныя - напрыклад, для прасавання гальштука, плісіроўкі сукенак, прылады для капелюшоў і нават абутку. У Музей праса экспанаты трапілі з розных куткоў Зямлі:  Індыі, Кітая, Японія, Аўстрыі, Шатландыі.

Музей праса працуе кожны дзень. Ёсць магчымасць як індывідуальнага наведвання, так і групавога.