Каля 400 экспанентаў з 28 краін!

3 февраля 2015

На наступным тыдні стартуе 22-і Мінскі міжнародны кніжны кірмаш. Сёлета форум пройдзе пад знакам 70-годдзя Вялікай Перамогі. Менавіта гэтай тэме і будуць прысвечаныя асноўныя мерапрыемствы свята кнігі. Сярод іх - міжнародны сімпозіум літаратараў і конкурс плаката. Ганаровым госцем выставы стане Кітай.

Цуй Цымін, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Кітая ў Беларусі: "Мы будзем паказваць выставу з 5 000 новых кніг з 45 выдавецтваў і ад 8 выдаўцоў. Акрамя таго, прапануем шырокую праграму культурных мерапрыемстваў".

Лілія Ананіч, Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь: "З кітайскім бокам мы адпрацавалі мемарандум аб узаемных літаратурных перакладах кітайскіх твораў на беларускую мову і беларускіх - на кітайскую".

У рамках кніжнага кірмаша пройдзе традыцыйны нацыянальны конкурс "Мастацтва кнігі". Удзельнічае ў ім каля 150 беларускіх выданняў. Упершыню на форуме будзе арганізаваны і літаратурны конкурс для пачынаючых беларускіх аўтараў.