"Акіян Эльзы" гастралюе па Беларусі

4 декабря 2016

Экспрэсія, драйв і шчырасць песень! Украінская культавая рок-група "Акіян Эльзы" гастралюе па Беларусі.  Канцэрты пройдуць ва ўсіх абласных гарадах і сталіцы. Гэта частка вялікага сусветнага тура  даўжынёй амаль у два гады. Група ўжо выступіла на пляцоўцы Лядовага палаца ў Брэсце, і традыцыйна  з аншлагам прыйшлі больш як 4 тысячы гледачоў! Гучалі вядомыя хіты і новыя кампазіцыі з альбома "Без межаў". Не абышлося і без песень "на біс".   

Ужо сёння ўвечары "Акіян Эльзы" парадуе сваіх прыхільнікаў у Гродне.  Завершыцца тур па Беларусі 10 снежня на пляцоўцы "Мінск-Арэна". Затым украінскіх рокераў  чакаюць у Варшаве. Сусветны тур музыканты плануюць скончыць вясной 2017 года ва Украіне,  адкуль ён і стартаваў.