Вялізнае велікоднае яйка стварылі ў Полацкім рэгіёне

28 апреля 2016

Метровы арт-аб'ект выкананы выключна з прыродных матэрыялаў. За аснову ўзята тэхніка лозапляцення. Прыдумалі яйка вучні адной з сельскіх школ, на яго стварэнне пайшло некалькі ўрокаў працы. У свята Вялікадня аўтары плануюць паднесці залатое велікоднае яйка Полацкай епархіі. На выставе, прысвечанай светламу Уваскрэсенню Хрыстову, прапанаваны велікодныя кампазіцыі ў самых розных тэхніках: нітачны дызайн, квілінг, бісерапляценне. Лічыцца, што фарбаваць яйкі трэба ў чысты чацвер, г.з. сёння.