Агністая стыхія ахапіла стадыён Трактар у Мінску

25 мая 2013

Нягледзячы на праліўны дождж цыклону Крыстафер, фестываль агню адбыўся. Больш  чым сто прафесійных факіраў з розных краін СНД прыехалі ў сталіцу. На працягу некалькіх гадзін пад праліўным дажджом яны паказвалі агністыя трукі, жангліравалі полымем, круцілі палаючыя хула-хупы.
У сталіцы фестываль запальваецца другі год запар. Сёння, у заключны дзень агністага паказу, гледачы паглядзяць працяг фаер-шоу. Як сцвярджаюць арганізатары, яно адбудзецца пры любых умовах надвор'я.