Афіцыйны старт Славянскага базару ў Віцебску будзе дадзены 11 чэрвеня

9 июля 2013

5 тысяч удзельнікаў больш чым з 30 краін свету. Афіцыйны старт Славянскага базару ў Віцебску будзе дадзены 11 чэрвеня, але горад ужо пагрузіўся ў атмасферу свята. Па традыцыі адкрывае фестывальную праграму Міжнародны дзіцячы музычны конкурс. Сёлета за Гран-пры будзе змагацца 21 удзельнік. Сёння адбылася жараб'ёўка, па выніках якой стала вядома, што ў першы конкурсны дзень удзельніца ад Беларусі Аляксандра Лакціёнава будзе выступаць 20-й, другая наша суайчынніца Апалінарыя выйдзе на сцэну пад парадкавым нумарам 18.


Першы конкурсны дзень XI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу адбудзецца ўжо заўтра. Дарэчы, трансляцыю будзе весці тэлеканал Беларусь 3.