Аднаму з самых вялікіх арганаў Еўропы - інструменту ў Белдзяржфілармоніі - 50

9 апреля 2013

Пад знакам юбілею  сёння ў Мінску адкрыецца традыцыйны музычны фестываль  Мінская вясна. Удзел у форуме прымуць як беларускія, так  і замежныя музыканты.


 


Расказвае Наталля Бардзілоўская: На Беларусі арганы са старажытнасці. Іх больш за сотню. У асноўным - касцельныя інструменты, якія па сённяшні дзень суправаджаюць службы.


Што да канцэртных, то іх усяго два. У Полацкай Сафіі і арган Беларускай філармоніі.


Для Савецкага Саюза арганы пастаўляла чэшская фірма Рыгер-клос. Буйнагабарытны інструмент у Мінскай філармоніі ўсталявалі ў 1963-м. За пяцьдзясят гадоў ён мала змяніўся. Праўда, на пачатку двухтысячных разам з установай перажыў рамонт, а таму - інструмент перанастройвалі.


Гістарычную настройку першага канцэртнага аргана калісьці рабіў Станіслаў Чарнаўскі. Сёння працэдурай загадвае яго сын. Патомны майстар праводзіць экскурсію па схаваным ад слухачоў “чэраве” інструмента. Больш за шэсць тысяч трубак - ад сантыметровых да васьміметровых.


Калі для звычайных інструментаў пыл - вораг, для аргана - ён сябра. Напыленню на гэтых шасці тысяч трубак – восем гадоў і яго не чапаюць!


Наш арган высока адзначаюць замежныя выканаўцы. Сярод айчынных велічынь  апошнія 30 гадоў інструмент агучвае  Канстанцін Шараў, які першы раз дакрануўся да арганных клавіш ў васьмігадовым узросце.


Сёння прафесійных арганістаў рыхтуе Дзяржаўная акадэмія музыкі.


На канцэртах, прысвечаных  50-годдзю аргана, разам выступяць і настаўнікі, і арганныя мэтры, і моладзь.