Адным з сімвалаў незалежнасці і суверэнітэту з'яўляецца флаг з нацыянальным арнаментам

24 сентября 2017

Адным з сімвалаў незалежнасці і суверэнітэту з'яўляецца флаг з нашым нацыянальным арнаментам. А што зашыфравана ў гэтым кодзе дзяржаўнага сімвала, даведалася Алена Борматава.

Сененскі след дзяржаўнай сімволікі. Мясцовасць, якая падарыла арнамент, вядомы ва ўсім свеце. Звычайная сялянская жанчына, праўда, з заможнай сям'і, Матрона Кацар усё жыццё займалася рукаддзелем, як і кожная ў вёсцы. Ткала, вышывала, вязала, шыла адзенне сабе і сваім родным.

Падобны станок сёння можна сустрэць ледзь не ў кожным краязнаўчым музеі Беларусі. Прыкладна на такім жа Матрона і ткала, у тым ліку і рушнік, арнамент з якога быў абраны на дзяржаўны флаг. Толькі ў рушніку ён быў гарызантальны, а на флаг перанеслі ў вертыкальным выглядзе.

Пасля таго як Матрона ўзяла шлюб з Аляксеем Маркевічам, яна пераехала да мужа ў вёску Касцелішча. У 37 мужа расстралялі. Сям'і ворага народа прыходзілася нялёгка. У гады Вялікай Айчыннай Матрона дапамагала партызанам. Пякла для іх хлеб. Менавіта за сувязь з партызанамі фашысты спалілі вёску. Касцелішча больш не адрадзілася.

Матрона жыве ў зямлянцы, затым у сястры. З братам-навукоўцам адносін амаль не падтрымлівала. Яна – жонка ворага народа. А савецкія часы дыктавалі свае ўмовы. Жанчына не хацела шкодзіць кар'еры брата. Таму нават і не ведала, што яе арнамент быў абраны для пераносу на дзяржаўны флаг.

Той рушнік знік бясследна. Вядома, што захоўваўся ён у даваенным архіве Белпрамсавета. Не знойдзена ў архівах і працоўнага матэрыялу – эскізаў мастака Гусева, які адаптаваў арнамент для пераносу на флаг.

Адзіны арнаментальны выраб Матроны Маркевіч, які дайшоў да сёння, – яе пасляваенны рушнік. На ім тыя ж фрагменты, якія перанесены на флаг. Калі б не ён, разгадаць арнамент дзяржаўнага сімвала беларусаў было б немагчыма.