Адна выстава, аўтары - два

30 октября 2013

У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва прайшла прэзентацыя работ двух польскіх мастакоў - Катажыны Гаўрых-Алендэр і Ежы Талека. Першая частка экспазіцыі - гэта ўспаміны ад падарожжа па Мексіцы, якія мастачка зрабіла незвычайным спосабам - лічбавым друкам на металічных пласцінах. Другая зроблена проста - тушшу. І адлюстроўвае пачуцці і эмоцыі пэўнага перыяду жыцця творцы.



Катажына Гаўрых-Алендэр і Ежы Талек, мастакі, Польшча:


Калі мы бачым працы адно аднаго, нават не маем патрэбы ў дадатковых тлумачэннях. Проста мы размаўляем такім спосабам - нашымі малюнкамі. Мы пасябравалі яшчэ ў студэнцкія гады і вось, нарэшце, вырашылі стварыць сумесную экспазіцыю. Спадзяемся, што яна прыйдзецца да спадобы беларусам.



Пазнаёміцца з польскай графікай можна будзе ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва да 9 кастрычніка.