Адзін з праектаў фестывалю "Арт-Мінск" прысвечаны графіцы

15 июня 2019

У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адзін з праектаў фестывалю "Арт-Мінск" прысвечаны графіцы. Выстава прадстаўляе работы, якія раскрываюць шырокі спектр сучаснай беларускай станковай і кніжнай графікі. Прадстаўлены творы  Усевалада Швайбы, Тамары Дзяменцьевай і іншых прадстаўнікоў беларускай графічнай школы.  Міжнародны фестываль мастацтваў "Арт-Мінск" - частка культурнай праграмы Еўрапейскіх гульняў  і аб'ядноўвае сёлета 16 выставачных пляцовак у розных раёнах Мінска.