Адзін дзень застаўся да ўрачыстага адкрыцця XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

12 июля 2017

Сёння стартуе чарговы фестывальны праект - "Лялечны квартал". У праграме 15 спектакляў у выкананні артыстаў і марыянетак з Беларусі, Расіі, Украіны, Швецыі. А ў міжнародным прэс-цэнтры дзве зорныя прэс-канферэнцыі - з артыстамі гумарыстычнага шоу "Аднойчы ў Расіі" і спявачкай Нюшай. А вечарам выканаўца будзе спяваць на сцэне Летняга амфітэатра разам з Алёнай Ланской, гуртом NaviBand, Аляксеем Гросам і Максам Лорэнсам у канцэрце "Я люблю фестываль". Напярэдадні на галоўнай пляцоўцы "Славянскага базару" аншлаг сабраў Рыгор Лепс. Білеты на шоу артыста былі раскуплены аднымі з першых. Зала спявала разам з любімым выканаўцам.

Сёння, у другім конкурсным дні, вырашыцца лёс Гран-пры дзіцячага музычнага конкурсу. Беларуска Марыя Магільная выйдзе на сцэну пад нумарам 9 з песняй з рэпертуару Арэты Франклін. Адзнакі за выступленні журы конкурсу традыцыйна не агучвае, каб не перашкодзіць пераможнаму настрою юных артыстаў.