Абвешчаны ўладальнікі Гран-пры конкурсу "Маладыя таленты Беларусі"

30 апреля 2020
Першы нацыянальны канал Беларускага радыё апублікаваў у тэлеграм-канале спіс пераможцаў, лаўрэатаў і дыпламантаў 9-га радыёконкурсу. Так, сярод эстрадных і фальклорных вакалістаў - галоўныя прызы ў мінчанак Анастасіі Жабко і Улады Філіповіч,  лепшае выкананне інструментальнай музыкі - у саксафаніста Аляксея Іардасопаля з Пінска. Усяго ж у спісе 50 лаўрэатаў, і ўпершыню ў гісторыі конкурсу ёсць і дыпламанты. Традыцыйна прысуджаныя і спецдыпломы за "Творчую індывідуальнасць", "Захаванне беларускіх традыцый" і "Яркае ўвасабленне песні на ваенную тэматыку". Часцей за ўсё сустракаюцца таленты з мінскіх і магілёўскіх вакальных студый і музычных школ! Адным з важных крытэрыяў конкурсу было выкананне кампазіцыі да 75-годдзя Перамогі. 


Усяго ж узнагародамі адзначаныя 149 салістаў і калектываў


Лаўрэаты змогуць прэтэндаваць на званні спецфонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. Узнагароджанне пройдзе ў Вялікай студыі Дома радыё ў сярэдзіне мая.