Навучанне як прастора для самавыяўлення

14 декабря 2016
Навучанне як прастора для самавыяўлення - выкладчыкі кафедры дызайну Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта падрыхтавалі аўтарскую выставу ўласных твораў. Экспазіцыя - сапраўдны адкрыты майстар-клас ад прафесіяналаў. Аўтапартрэты, каліграфічныя эцюды, дыптыхі, класічны жывапіс - больш за тры дзясяткі сюжэтаў аб'яднала галерэя Нацыянальнай бібліятэкі. Творчую выставу «Каманда» прапанавалі 12 адметных аўтараў-выкладчыкаў. Гэта дызайнеры, мастакі, архітэктары. Першымі творчыя праекты ацанілі студэнты. Менавіта яны сталі галоўнымі гасцямі падчас адкрыцця. Наведаць экспазіцыю можна будзе да канца студзеня.