Узорны калектыў "Беларускі сувенір" чарговы раз пацвердзіў сваё званне

15 февраля 2017

Сучаснае гучанне вядомых музычных твораў. Калектыў аркестра сярэдняй школы нумар 150 Мінска чарговы раз пацвердзіў званне ўзорнага і працягвае ўдзел у рэспубліканскіх і гарадскіх конкурсах. У рэпертуары творы рознай складанасці: ад беларускіх народных да класічных, ваенныя песні, мeзыка з кінафільмаў. Ларыса Гулякевіч завітала на рэпетыцыю да музыкантаў.

Твор беларускага кампазітара Яўгена Глебава "Беларускі сувенір" у рэпертуары школьнага аркестра невыпадкова. Сам аркестр, які нядаўна пацвердзіў званне ўзорнага, носіць такую ж назву.

Узорны калектыў "Беларускі сувенір" 150-й мінскай школы аб'ядноўвае вучняў з пятага класа. Многія яго выпускнікі пасля школы працягваюць музычную адукацыю.

Удзел у міжнародных конкурсах "Калядная зорка", "Славянскія сустрэчы", гарадскіх і раённых канцэртах. Нават Міжнародны чэмпіянат свету па хакеі не абышоўся без жывога гучання "Беларускага сувеніра".

Школьны аркестр! Трапіць сюды і ўдзельнічаць ў галоўных мерапрыемствах горада прэстыжна і ганарова. Але для школьнікаў, выпускнікоў і нават педагогаў гэта своеасаблівая псіхатэрапія, сяброўства і карысная справа.

Факультатывы па музыцы, мастацтве і харэаграфіі, а таксама аркестравыя рэпетыцыі праводзяцца некалькі разоў на тыдзень. Сярод музычных інструментаў на асаблівым месцы цымбалы, мода на якія вяртаецца. Многія вядомыя музычныя творы сёння гучаць па-новаму дзякуючы гэтаму беларускаму народнаму інструменту.