Абноўлены Слонім рыхтуецца прыняць свята беларускага пісьменства

30 августа 2019

Ужо заўтра ў горадзе стартуюць урачыстыя мерапрыемствы. Традыцыйна ў рамках фестывалю пройдзе навукова-асветніцкая экспедыцыя  "Дарога да святыняў", а  таксама  навуковыя канферэнцыі і круглыя сталы з удзелам пісьменнікаў з больш чым 10 краін. А мясцовы драмтэатр прыме фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў, пройдзе і гістарычная квэст-праграма "Код Сапегі".
Разам адсвяткаваць Дзень беларускай пісьменнасці  сваіх тэлегледачоў запрашае тэлеканал "Беларусь 3". Падрыхтаваны маштабны тэматычны эфір. Уласныя праекты і спецвыпускі "Навін культуры"  пазнаёмяць гледачоў з разнастайнасцю  фестывальнага Слоніма. Будзе весціся і  прамая трансляцыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця свята.