Абласны тэатр лялек у Маладзечне рыхтуе прэм'еру для дзяцей

17 сентября 2019

Абласны тэатр лялек "Батлейка" адкрывае новы сезон на маладзечанскай сцэне  казкай для дзяцей "Зайка-зазнайка". За 29 гадоў у тэатры прайшло каля 80 прэм'ер. Спектаклі для дзяцей і дарослых. У лялечным тэатры прэм'еру рыхтуюць не толькі на сцэне, але і ў творчых майстэрнях. Спецыялісты ўручную ствараюць усіх герояў казак. Сучасных лялек звычайна збіраюць з  пенапласту, паралону і тканіны. На стварэнне дэкарацый для аднаго спектакля мастакам патрэбен не адзін месяц.