Абласное свята мастацтваў прайшло ва Уздзе

22 сентября 2017

Новую канцэртную праграму на фестывалі "Мелодыі ўздзенскай восені" прэзентаваў Нацыянальны акадэмічны аркестр Беларусі. Па добрай традыцыі акрамя музычных падарункаў ад заслужанага калектыву, яго нязменны кіраўнік Міхаіл Фінберг даў майстар-клас выхаванцам уздзенскай школы мастацтваў. Сакрэтамі віртуознай гульні на інструменце падзяліліся і ўдзельніцы ансамбля флейтыстаў.

Падчас фестывалю адкрылася выстава народных умельцаў. На экспазіцыі прапануюцца работы мастакоў, вырабы дэкаратыўнага-прыкладнога мастацтва - саламяныя лялькі, даматканыя паясы і работы ў сучасных арт-кірунках.