Абласны фестываль народнай творчасці прайшоў у Мар'інай Горцы

28 октября 2019
Адраджэнне  векавых  традыцый  і захаванне спадчыны. У Мар'інай Горцы  прайшоў  фестываль народнай творчасці "Напеў зямлі маёй". Ён аб'яднаў  аматараў  беларускай культуры з усіх раёнаў Мінскай вобласці. Калектывы знаёмілі з  традыцыямі  сваёй мясцовасці, дэманстравалі  вясельныя касцюмы XX стагоддзя. А таксама паказалі вакальна-інструментальныя, танцавальныя і харавыя нумары ў рэгіянальнай афарбоўцы.

Уладальнікам Гран-пры  стаў  Валожынскі раён. Дадому творчы калектыў адправіўся на новым мікрааўтобусе - гэта галоўны прыз фестывалю.