Уладальнікі лепшага класічнага вакалу выйшлі на сцэну Вялікага тэатра разам

15 ноября 2017

Уладальнікі лепшага класічнага вакалу, Лаўрэаты Дзяржпрэміі Беларусі выйшлі на сцэну Вялікага тэатра разам. Станіслаў Трыфанаў, Сяргей Франкоўскі, Ніна Шарубіна, Аксана Волкава і Анастасія Масквіна. Адкрылі першы гала-канцэрт лаўрэатаў фанфарамі з оперы "Францыск Скарына" і фрагментамі з оперы "Сівая легенда". Абодва творы нашага суайчынніка Дзмітрыя Смольскага, які таксама быў уладальнікам Дзяржпрэміі.

У канцэрце прыняў удзел хор Вялікага тэатра пад кіраўніцтвам народнай артысткі Ніны Ламановіч. За дырыжорскім пультам стаяў маэстра Аляксандр Анісімаў.